Бескантактавыя тралейбусы і электробусы выйдуць на гарадскія лініі ў Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведаміла БелТА начальнік аддзела энергетыкі, транспарту і сувязі Гродзенскага аблвыканкама Наталля Прылепская.

На абнаўленне тралейбуснага парка рэгіёну з абласнога бюджэту будзе накіравана каля Br6,6 млрд. Акрамя звычайных тралейбусаў, плануецца закупіць чатыры эксперыментальныя машыны, якія змогуць перамяшчацца па дарогах, не абсталяваных кантактнай лініяй.

Выкарыстанне падобнага гарадскога транспарту пазітыўна адаб'ецца і на экалагічнай абстаноўцы ў горадзе.

На гарадскіх вуліцах збіраюцца выпрабаваць новыя тралейбусы беларускай вытворчасці двух тыпаў. Адны могуць ехаць у аўтаномным рэжыме да 100 км. Другія — з падзарадкай батарэй на канцавых прыпынках.

Калі яны сябе добра зарэкамендуюць, то экалагічна чысты транспарт з'явіцца не толькі на вуліцах Гродна, але і Смаргоні, Ліды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0