На Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) упершыню зацвіла садовая кветка, передает сайт NASA. Член экіпажа МКС астранаўт НАСА Скот Келі у Twitter апублікаваў фота кветкі цыніі.
«Дэбют першай ў гісторыі кветкі, выгадаванай у космасе», — напісаў астранаўт.
Фота: twitter.com/StationCDRKelly
Таксама ён пажартаваў пад другім здымкам з гэтай нагоды: «Так, існуюць і іншыя формы жыцця ў космасе!»
Фота: twitter.com/StationCDRKelly
Насенне цыніі высадзіў ў мінулым годзе на МКС ў кантэйнеры Veggie астранаўт Чэлі Ліндгрэн. Пасля яго вяртання на Зямлю ў снежні ролю садоўніка ўзяў на сябе Кэлі.
Сам Келі прызнаваўся, што адчувае сябе галоўным героем фантастычнага фільма «Марсіянін», той вырошчваў бульбу на Чырвонай планеце. У прыватнасці, Келі ўдалося выдаліць з кветак цвіль, а таксама вырашыць праблему забяспячвання раслін вадой.
Scott Kelly. Фота: twitter.com/StationCDRKelly
Дзве расліны ў ходзе эксперыменту выратаваць не ўдалося, і яны былі вернутыя для вывучэння на Зямлю. Астатнія две працягвалі расці, 12 студзеня на іх з'явіліся бутоны, а цалкам адзін з іх расцвёў праз чатыры дні.
Пажыўная падушка ўнутры адмысловага кантэйнера Veggie забяспечвае расліны неабходнымі для іх рэчывамі. Фото NASA
А ружовыя светладыёды забяспечваюць нармальны фотасінтэз. Фото NASA
Касмічны агарод можа стаць крыніцай ежы для членаў экіпажа. Асабліва актуальна гэта будзе, як адзначаюць у НАСА, калі каманды астранаўтаў адправяцца ў працяглыя місіі, напрыклад на Марс.
Таксама спецыялісты звярнулі ўвагу на рэлаксуючы эфект догляду за раслінамі.
НАСА запусціла праграму па вырошчванні раслін на борце станцыі пасля таго, як у 2013 годзе амерыканскі астранаўт і інжынер-хімік Дон Петыт па ўласнай ініцыятыве выгадаваў на МКС цукіні.