Летась пра Віктара Дробыша даведаліся нават тыя беларусы, якія пра яго ніколі дагэтуль не чулі. Справа ў тым, што на сваім канцэрце ў Мінску ён атрымаў з рук Лукашэнкі ганаровы беларускі ордэн Францыска Скарыны за высокі ўзровень творчасці, значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязяў. 

Фота president.gov.by

Фота president.gov.by

IVAN, Cаша Іваноў, Аляксандр Іваноў — гэта адзін і той жа чалавек. 21 год, родам з Гомеля. У дзяцінстве скончыў музычную школу імя Чайкоўскага па класе гітары. Удзельнік шматлікіх расійскіх шоў — «5 зорак», «Галоўная сцэна» і г.д.

На апошнім шоу лёс звёў яго з Віктарам Дробышам. У нядаўнім інтэрв'ю з Аляксандрам (гэта яго сапраўднае імя) газета «Гомельскія ведамасці» сцвердзіла, што праект Аляксандра Іванова для Віктара Дробыша сёння з'яўляецца прыярытэтным.

Аляксандр Іваноў — крайні левы. За ім — Віктар Дробыш.

Аляксандр Іваноў — крайні левы. За ім — Віктар Дробыш.

У інтэрв'ю Аляксандр сцвярджае, што менавіта каманда Дробыша прапанавала яму паўдзельнічаць у адборы:

«Мы вярнуліся з Мінска, дзе на Мінск-Арэне праходзіў вялікі канцэрт Віктара Якаўлевіча. Праз пару тыдняў прыйшоў адзін з піяр-дырэктараў і прапанаваў паўдзельнічаць у беларускім адборы на «Еўрабачанне», — успамінае Аляксандр. — Я адразу пачаў хвалявацца, бо на той момант да заканчэння падачы дакументаў заставалася пару тыдняў. А песні няма. Але мы знайшлі кампазіцыю, падалі заяўку і выступілі на адборачным туры».

Спявак вырашыў абраць песню «Help you fly», каб паспаборнічаць за прадстаўленне Беларусі на «Еўрабачанні».

Павал Белавус, адзін з заснавальнікаў культурнай арганізацыі «Арт-Сядзіба», у сваім фэйсбуку выказаў думку на гэты конт:

Заўтра ж у 22:00 на «Беларусь 1» пачнецца анлайн-трансляцыя фіналу беларускага адбору на «Еўрабачанне». Кожны беларус можа падтрымаць свайго выступоўцу тэлефанаваннем ці адправіўшы СМС з патрэбным нумарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?