Упершыню за 25 год Пентагон пераразмяркоўвае выдаткі на ўзброеныя сілы ў сувязі з пагрозамі з боку вялікіх дзяржаў, такіх як Расія і Кітай, адзначыў міністр абароны ЗША Эштан Картэр.

«Супрацьтанкавыя» штурмавікі А-10, якія збіраліся спісваць, працягнуць службу яшчэ год на 10. У тым ліку ў Еўропе.

«Супрацьтанкавыя» штурмавікі А-10, якія збіраліся спісваць, працягнуць службу яшчэ год на 10. У тым ліку ў Еўропе.

На 2017 бюджэтны год Пентагон просіць $582,7 мільярда, у тым ліку $71,4 мільярда на навуковыя даследаванні і распрацоўку новай тэхнікі, $7,5 мільярда на барацьбу з ІД, $8,1 мільярда на падводныя лодкі, $1,8 мільярда на папаўненне запасаў боепрыпасаў.

Акрамя РФ і Кітая, у ліку пагроз Картэр назваў КНДР, Іран і «Ісламскую дзяржаву».

«Мы павінны мець — і пра гэта павінны ведаць у свеце — магчымасць нанесці тэхналагічна развітаму праціўніку непрымальныя для яго страты, каб ён альбо ўстрымаўся ад правакацыйных дзеянняў, альбо глыбока пашкадаваў пра іх, калі пойдзе на такія дзеянні», — сказаў Картэр.

«У гэтым кантэксце Расія і Кітай — нашы найбольш значныя канкурэнты», — дадаў ён.

У чатыры разы павысяцца выдаткі на еўрапейскую ініцыятыву падтрымкі хаўруснікаў (European Reassurance Imitative) — да $3,4 мільярда з $789 мільёнаў. Яна была адкрытая летам 2014 года ў адказ на расейскую агрэсію супраць Украіны. У яе ўваходзяць сталая прысутнасць і ратацыя амерыканскіх войск у Еўропе, сумесныя манеўры, дапамога ў сферы бяспекі краінам, якім пагражае Расія, у тым ліку Грузіі, Украіне і Малдове.

Пентагон таксама павялічыць выдаткі на кібербяспеку, касмічныя праекты, ваенны флот.

Такім чынам, большая, чым раней, доля выдаткаў будзе ісці на падрыхтоўку да канфліктаў з рэгулярнымі арміямі і флатамі, менш увагі будзе надавацца тэме, якая займала розумы вайскоўцаў ЗША апошнія 25 год — барацьбе з фармаваннямі баевікоў і тэрарыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?