Амерыканскі акцёр, зорка серыяла «Сябры» Мэт Леблан стане адным з вядучых папулярнай ва ўсім свеце праграмы Top Gear пасля звальнення Джэрэмі Кларксана.

Злева направа: Мэт Леблан, Крыс Эванс і Сціг

Злева направа: Мэт Леблан, Крыс Эванс і Сціг

Гэта першы вядучы не з Брытаніі за 39-гадовую гісторыю перадачы.

«Як фанат аўтамабіляў і Top Gear я ўсцешаны і ўсхваляваны магчымасцю далучыцца да новага раздзелу гэтага культавага шоў. Як захапляльна», — прыводзяцца словы акцёра ў прэс-рэлізе Бі-бі-сі.

Летам мінулага года было абвешчана, што вядомы брытанскі тэле- і радыёжурналіст Крыс Эванс стане новым вядучым Top Gear.

Новыя вядучыя заменяць Джэрэмі Кларксана, Рычарда Хаманда і Джэймса Мэя. Кларксан быў адхілены ад працы ў сакавіку мінулага года праз скандал вакол учыненай ім бойкі з прадзюсарам праграмы.

Праграма Top Gear мае глабальную аўдыторыю ў 350 млн тэлегледачоў і прыносіць Бі-бі-сі даход у 50 млн фунтаў у год толькі ад продажаў за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?