У бліжэйшы час кампанія «Інтэркомтур» ладзіць две беларускамоўныя вандроўкі. Запрашаем далучыцца да нас!

5 і 6 сакавіка мы адправімся ў Заходнюю Беларусь па маршруце Ішкалдзь (адзін з найстаражытнейшых беларускіх касцёлаў), Сынкавічы (на фота, праваслаўная абарончая царква, што прэтэндуе на ўключэнне ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА), Навагрудак (убачым абарончую Барысаглебскую царкву, замак Гедыміна, дом-музей Адама Міцкевіча).

Цана: 300 000 рублёў.

А 12 сакавіка — праводзім зіму! Едзем у цэнтр экалагічнага турызму Станькава, дзе у гэты дзень частуюць блінамі, адбудзецца канцэртная і конкурсная праграма, паляць пудзіла. Увесь дзень - песні і карагоды!

Цана: 250 000 рублёў (дарослыя), 220 000 рублёў (дзеці).

Анлайн-браніраванне экскурсіі — тут.

Запіс і падрабязнасці па тэлефонах: (29)6506102, (29)7652545, (17)2223321 (Дзяніс).

ТАА «БелЮніІнтэрКом», УНП 190522713

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0