Сёння ў цэнтры Мінска адбылася акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, якія выказвалі нязгоду з новым Указам, што рэгламентуе продаж тавараў па сертыфікатах. «Наша Ніва» ўзгадвае некаторыя культавыя рэчы, якімі гандлявалі беларускія прадпрымальнікі на мяжы 90-х і 2000-х. Дзякуючы ім моладзь стварала свае модныя трэнды, а прадпрымальнікі зараблялі першыя капіталы. Падказвайце іншыя модныя рэчы тых часоў праз каментары.
Майкі з героямі фільма «Тытанік» былі сапраўдным рэчавым культам на пачатку 2000-х.
Палімерныя кеды-бутсы. Рваліся хутка, але мець іх было прэстыжна.
Бейсболкі USA.
Спартовыя касцюмы вядомай у 90-х баскетбольнай каманды.
Абутак «на платформе».
Швэдры… ох гэтыя швэдры.
Лазеры.
Тэтрыс — масавая электронная гульня 90-х.
Красоўкі «Sprandi» — для самых стыльных.
Дэрмацінавыя заплечнікі…