У Мінску 19 лютага пачала дзейнічаць гарачая лінія, прысвечаная налічэнню платы за жыллёва-камунальныя паслугі.

Сайт ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» паведамляе, што гарачая лінія будзе працаваць па 29 лютага з 10.00 да 18.00. Патэлефанаваць на яе можна па нумарах: (017) 200-10-79, (017) 200-76-31.

Акрамя таго, 20 лютага з 9.00 да 12.00 будзе арганізаваная пашыраная прамая лінія па розных сферах працы ЖКГ у сталіцы. Атрымаць адказы на канкрэтныя пытанні можна будзе, патэлефанаваўшы па наступных тэлефонах:

(017) 200-19-00 і (017) 200-19-02 — пытанні налічэння платы за жыллёва-камунальныя паслугі і пытанні эканамічнага характару;

(017) 200-34-65 — пытанні ўтрымання і эксплуатацыі жыллёвага фонду;

(017) 200-30-39 — пытанні справаводства па лістах, скаргах і заявах грамадзян, кантроль за іх разглядам, узаемадзеяння са СМІ;

(017) 200-17-59 — пытанні юрыдычнага характару.

Нагадаем, з пачатку 2016 года ў Беларусі рэзка выраслі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. На 33% падаражэлі ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне, цэны на газ і электрычнасць павялічыліся прыкладна на 20%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?