Актывіст Еўрамайдану Іван Бубенчык заявіў, што 20 лютага 2014 года ён першым пачаў страляць у байцоў «Беркута».

Ягоныя словы гучаць у фільме «Бранці» («Палонныя»).

Бубенчык кажа, што забіў двух камандзіраў сілавікоў. «Кажуць, што я забіў іх у патыліцу, і гэта праўда. Яны стаялі да мяне спінай. У мяне не было магчымасці чакаць, пакуль яны развернуцца. Страляў з самага далёкага ад Майдана акна за калонамі, на трэцім паверсе», — узгадвае Бубенчык.

Па стане на раніцу 20 лютага ўжо былі забітыя больш за 40 дэманстрантаў. Майдан мог быць канчаткова разагнаны. Бубенчык кажа, што ён вырашыў дзейнічаць рашуча.

«У той час я маліўся, каб на Майдане з'явіліся сорак аўтаматаў. Прайшло няшмат часу, і я зразумеў, што занадта шмат прашу. І ўжо пад раніцу 20 лютага прыйшоў хлопец, прынёс аўтамат Калашнікава ў сумцы з-пад тэніснай ракеткі і 75 патронаў», — узгадвае актывіст.

Бубенчык кажа, што не хацеў забіваць іншых «беркутаўцаў», таму страляў ім па нагах. Ён рухаўся ўздоўж барыкад, ствараючы ілюзію, што працуе некалькі дзясяткаў аўтаматаў.

Калі міліцыянты кінуліся наўцёкі, многія ўдзельнікі Майдану пабеглі за імі. Тады, па словах Бубенчыка, сілавікамі быў аддадзены загад на расстрэл мітынгоўцаў.

У яго самога на той момант скончыліся патроны. Бубенчык сцвярджае, што шмат зброі на Майдане не было.

Пасля пачатку ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны актывіст уступіў у якасці добраахвотніка ў батальён «Дняпро-1». У лістападзе 2015 года Іван Бубенчык стаў камандзірам батальёну «Захад-2».

Генпракуратура Украіны заявіла, што выклікала Бубенчыка на допыт, аднак той не прыйшоў.

Калі заявы Бубенчыка акажуцца праўдзівымі, яны дапамогуць аднавіць ланцуг падзей украінскай рэвалюцыі 2014-га.

Пазней з'явілася абвяржэнне: Актывіст Майдану абверг «прызнанне ў забойстве сілавікоў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?