Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да беларускамоўнай вандроўкі на паўночны захад краіны.

У Будславе мы пабачым велічны санктуарый, месца найбуйнейшага ў Беларусі штогадовага паломніцтва, завітаем у касцёл бернардзінцаў з яго цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай і ўнікальным разьблёным алтаром XVII стагоддзя.

У Паставах нам прадэманструюць усё сваё хараство палац Тызенгаўза і неагатычны касцёл Св. Антонія Падуанскага.

У Камаях мы пабачым абарончы касцёл Св. Яна Хрысціцеля самага пачатку XVII стагоддзя,

а ў вёсцы Лучай наведаем храм-манумент у імя Св. Тадэвуша, велічны помнік позняга барока і класіцызму.

І ўсё гэта — на фоне неверагодных краявідаў нашага Паазер'я, асабліва празрыстых і далікатных ранняй вясной.

Цана экскурсіі — 350 000 рублёў. 

Анлайн-браніраванне вандроўкі — тут.

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: (17)2223321, (29)7652545, (29)6506102 (Дзяніс).

ТАА «БелЮніІнтэрКом» УНП 190522713

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0