Каманда «Грыфоны» стала пераможцам рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы прэзідэнта ў дывізіёне «А» малодшай узроставай групы. У фінале прадстаўнікі Цэнтральнага раёна горада Мінска перайгралі з лікам 4:0 леташняга пераможцу, каманду «Беркут» Фрунзенскага раёна. Найлепшым бамбардзірам турніру стаў малодшы сын прэзідэнта Мікалай Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?