лягатып сёлетняй Крытычнай масы ў Будапэшце

25 красавіка адбудзецца адкрыцьцё сэзону КМ-2008 ў сталіцы. Гарадзенцы ў гэты дзень зладзяць ужо другую сёлетнюю акцыю.

У Менску КМ распачнецца ад тэатру Музкамэдыі у 19.30. Збор удзельнікаў а 19-й. Маршрут распрацоўваецца.

У Горадні акцыя стартуе з Савецкай плошчы а 19-й гадзіне. Маршрут можна пабачыць на блогу s13.ru.

У абодвух выпадках плянуецца супрацоўніцтва з ДАІ.

Крытычная маса — сустрэча ў адным месцы значнай колькасьці роварыстаў, якія арганізавана рухаюцца па горадзе. Першы сумесны заезд быў у 1992 у горадзе Сан-Францыска. З таго часу рух пашырыўся па ўсім сьвеце і зараз такія падзеі адбываюцца больш чым ў 300 гарадах, звычайна ў апошнюю пятніцу кожнага месяца. У мінулую нядзелю, калі адзначаўся Дзень Зямлі, у Будапэшце прайшла самая буйная ў сьвеце Крытычная маса, на якую зьехалася 80 тысяч раварыстаў.

Падрабязьней пра акцыю распавядае Вікіпэдыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?