Дзякуючы твору васьмікласніка з райцэнтра Кіраўск Уладзіслава Чэкулаева беларускай мовы паболела на сайце абласной міліцыі, піша Радыё Свабода.

uvd.mogilev.by

uvd.mogilev.by

Беларускамоўная назва верша-пераможцы ў спрэс расійскамоўнай стужцы навінаў на сайце абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў выглядала незвычайна.

Кіраўнік аддзялення прафілактыкі і грамадскіх сувязяў ведамства Дзмітрый Ігнатовіч заўважыў, што верш «Лёс — у міліцыі служыць!» перамог у конкурсе не таму, што напісаны на беларускай мове:

«У нас дзве дзяржаўныя мовы, і беларуская, і руская. Але гэты верш сапраўды быў найлепшы на конкурсе кампазіцыяй, рыфмай, дый сэнсам. У ім удала адлюстраваныя розныя міліцэйскія пасады, сама праца ў міліцыі. У вершы адчуваецца, што служба ў міліцыі — сапраўды лёс», — аргументаваў перамогу беларускамоўнага верша Дзмітрый Ігнатовіч.

З журналістам міліцыянт гаварыў па-беларуску. На пытанне, ці можа так стацца, што верш школьніка падштурхне абласное ўпраўленне ўнутраных спраў стварыць беларускамоўную версію сайта і больш выкарыстоўваць беларускую мову, суразмоўца адказаў: «Чаму і не. Гаварыць, аднак, канкрэтна, што гэтак і будзе, я, зразумела, не магу».

«Але вось просты прыклад. Сёлета ў Палацы культуры вобласці канцэрт і ўрачыстае пасяджэнне да Дня беларускай міліцыі праходзілі паводле сцэнарнага плану, які ўвесь быў на беларускай мове», — сказаў Дзмітрый Ігнатовіч.

***

«Лёс – у міліцыі служыць!» 

Прафесiй розных ў свеце многа,
Але мiж iх такiя ёсць,
Як кажуць, дадзены ад Бога,
Або наканаваўiх лёс.

Дзяжурны, следчы, участковы,
Начальнiк альбо радавы,
На вецер не кiдаюць словы,
I не схiляюць галавы

Перад нiякай небяспекай,
Iні перад нiякiм злом,
Што насцiгае чалавека,
Яго сям’ю, яго дабро.

Здарэнняў шмат: скандалы, п’янкi,
Забойствы, гвалты, крадзяжы,
Яшчэ разборкi ў час гулянкi,
Дзе клiч гучыць: «Дапамажы!»

Яны павiнны быць гатовы
К непрадказальнасцi падзей,
Умела выдзелiць аснову,
Каб зра не вiнаваць людзей.

Ды і ўсе дробязi прыкмецiць
У чалавечай мiтуснi,
I выслухаць дзясятак версiй,
Адрознiць праўду ад хлуснi,

Iмгненна каб прыняць рашэннi,
Пры гэтым вытрымаць закон,
Прааналiзаваць здарэнне,
Аформiць чынна пратакол,

Прафiлактычную работу
Своечасова правясці…
А асабiстыя турботы
I зноў на потым адвясці…

Калi якая дзе пагроза,
За дапамогай к iм бяжым,
Нават сямейныя кур’ёзы
Свае на iх спiхнуць спяшым.

Усё гэта вытрымаць не проста,
Не кожны зможа гэтак жыць,
Наканавана толькi лепшым
Ісці ў мiлiцыю служыць.

Мы iм павiнны быць удзячны
За працу iх, за свой спакой,
Хай iх што дзённыя задачы
Рашаюцца самi сабой.

Калi ты там служыць захочаш,
З дзяцiнства волю закаляй,
Гартуй характар днi i ночы,
Тварыць дабро не забывай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1