Асноўная доля ўсіх парушэнняў закона ў Расіі прыпадае на парушэнне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

«Менавіта на гэтую сферу прыпадае штогод звыш за 60% усіх парушэнняў закона», — цытуе Інтэрфаксвыступ Пуціна на калегіі генпракуратуры ў сераду.

«Органамі пракуратуры ў 2015 годзе было выяўлена 3,2 млн парушэнняў правоў і свабод грамадзян», — адзначыў ён.

Пуцін таксама асабліва адзначыў неабходнасць забяспечыць захаванне правоў зняволеных.

«Разам з калегамі з ФСВП, а таксама прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый пракуроры абавязаныя асабіста сачыць за ўмовамі, у якіх аказваюцца людзі, пазбаўленыя свабоды, і дамагацца, каб там дзейнічалі сучасныя стандарты ўтрымання і медыцынскага забеспячэння», — заявіў ён.

У мінулым месяцы расейскі Вярхоўны суд заявіў, што колькасць скаргаў, пададзеных супраць Расіі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ), з 2013-га года скарацілася ў два разы.

Па словах старшыні Вярхоўнага суда Вячаслава Лебедзева, колькасць зваротаў знізілася з 12 тысяч да амаль 6 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0