Лідар гурту «Hurma» Мікіта Найдзёнаў, былая ўдзельніца дзіцячага Еўрабачання спявачка Вольга Сацюк і ўдзельнік конкурсаў «Хачу да Меладзэ», «Акадэмія талентаў» Дзіма Нікановіч разам зрабілі беларускамоўны кавэр на песню Эраса Рамадзоці «Più Che Puoi».

26 сакавіка Эрас дасць канцэрт у «Мінск-арэне».

Песня атрымала назву «За табой». Аўтар беларускага тэксту — паэт Мікіта Найдзёнаў.

«Мне б вельмі хацелася, каб Эрас Рамадзоці пачуў нашу версію, цікава, як яму спадабаецца беларуская мова ў сваёй песні», — кажа Мікіта.

«У Рамадзоці ёсць нейкая магія. Таму яго песні адчуваюцца нават без ведання тэксту, хаця лірыка ў іх вельмі глыбокая».

Песня «За табой» была напісана адмыслова для конкурсу «Заспявай 3.0» у намінацыі «Беларускі пераклад». Дзякуючы ёй стварыўся прыгожы дуэт двух маладых спевакоў: Дзімы Нікановіча і Вольгі Сацюк.

А як вам беларуская версія сусветнага хіта? Выказвайцеся ў каментах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?