У апошні час ва Украіне былі затрыманыя 25 замежнікаў — прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы», 19 з якіх з Расіі. Пра гэта заявіў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак, перадае тэлеканал 112 Украіна.

Паводле яго слоў, ва Украіне было праведзена некалькі спецыяльных аперацый, у ходзе якіх былі выяўленыя 4 транзітныя цэнтры, праз якія перамяшчалі прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы», у тым ліку ў Сірыю. З 25 затрыманых замежнікаў 19 з'яўляюцца грамадзянамі Расіі.

«Пра што гэта кажа? З Расіі або з постсавецкай прасторы вольна перасоўваюцца па тэрыторыі РФ прадстаўнікі і прыхільнікі, члены ІД. Яны выкарыстоўваюць тэрыторыю Украіны як транзітную», — адзначыў кіраўнік СБУ.

Пры гэтым Грыцак падкрэсліў, што не чуў пра сур'ёзныя затрыманні расійскімі спецслужбамі на тэрыторыі Расіі прадстаўнікоў «Ісламскай дзяржавы».

Раней, 22 сакавіка, Васіль Грыцак заявіў пра свае падазрэнні адносна датычнасці Расіі да тэрактаў у Бельгіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0