Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў апублікаваў у сваім акаўнце ў Youtube рэпартаж пра выпрабаванні новай кіраванай ракеты ўкраінскай вытворчасці.

Фота: Дзяніс Макрушын

Фота: Дзяніс Макрушын

Па ягоных словах, ракета цалкам выканала планавае заданне і трапіла дакладна ў цэль.

«Перад абаронна-прамысловым комплексам, перад нашымі вучонымі і канструктарамі было пастаўленае заданне забяспечыць вытворчасць украінскіх ракет без адзінай камплектуючай з РФ», — распавёў Турчынаў.

Канкрэтныя назвы, індэксы ці характарыстыкі новага боепрыпасу не паведамляліся.

Блізкі да расійскага Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій блог bmpd.livejournal.com піша, што пуск быў зроблены з самаходнай устаноўкі на беларускім колавым шасі МАЗ-543, і, верагодна, гэта было першае выпрабаванне 300-мм ракеты «Вільха» з рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Смерч».

Распрацоўку ракеты «Вільха» вядзе Канструктарскае бюро «Паўднёвае» ім. М.К.Янгеля (Днепрапятроўск), сістэму кіравання робіць Кіеўскае канструктарскае бюро «Луч».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?