Расійскі спявак Філіп Кіркораў перанёс канцэрт, які павінен быў адбыцца 23 сакавіка ў Вільні, з-за таго, што фуры з абсталяваннем і дэкарацыямі затрымліваюць беларускія мытнікі на мяжы з Літвой.

«Паважаныя прыхільнікі, — паведамляе афіцыйная старонка Кіркорава ва «УКантакце», — канцэрт у Вільні пераносіцца на 24 сакавіка. Усе набытыя квіткі на 23 сакавіка сапраўдныя на 24-е. Канцэрт у Клайпедзе, які павінен быў адбыцца 24 сакавіка на арэне «Маяк», пераносіцца на 25 сакавіка. Фуры з апаратурай затрымалі на мяжы».

Па словах прадстаўніка артыста, змесціва фур суправаджае вялікая колькасць накладной дакументацыі. Яе падрабязна вывучаюць мытнікі Беларусі, адмовіўшыся ўвайсці ў становішча і паскорыць працэс праверкі.

«Шоу «Я» ў Мінску было прынята на самым высокім узроўні — нават прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка перадаў раскошны букет для мяне і рэжысёра шоу Франка Драгана. І пасля гэтага ашаламляльнага поспеху, дзесяцітысячнай «Мінск-Арэны», дзе ні аднаго вольнага месца не было, мы сутыкнуліся проста з ашаламляльным хамствам», — сказаў спявак. Паводле яго слоў, ён разлічвае на дапамогу Лукашэнкі ва ўрэгуляванні сітуацыі.

«Падарунак, які мяне чакаў у грымёрцы ў Мінску ад прэзідэнта рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі», — падпісаў Кіркораў фота ў сваім твітары.

«Падарунак, які мяне чакаў у грымёрцы ў Мінску ад прэзідэнта рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі», — падпісаў Кіркораў фота ў сваім твітары.

Чытайце таксама:

Кіркораў усё ж прарваўся ў Вільню, але вельмі абураны

Мытня і Памежны камітэт Беларусі: Кіркораўрасказвае? Мытны надгляд заняў 94 хвіліны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?