Аж да позняй ночы нядзелі, 27 сакавіка, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць «масіравана адпрацоўваць аўтамабільную дарогу М-8 «Мяжа РФ (Езярышча) - Віцебск - Гомель - мяжа Украіны (Новая Гута)».

Як адзначылі ва УДАІ МУС, супрацоўнікі дарожнай міліцыі будуць працаваць з выкарыстаннем галоснага, негалоснага і змешанага кантролю выканання ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР.

«Дзяржаўтаінспекцыя па-ранейшаму надасць павышаную ўвагу спыненню грубых парушэнняў ПДР, своечасовым выяўленні вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, тых, хто кіруе транспартным сродкам, не маючы на тое права», - падкрэслілі ў ДАІ.

Акрамя таго, у нядзелю інспектары ДПС будуць забяспечваць бяспеку дарожнага руху паблізу месцаў правядзення рэлігійных мерапрыемстваў (у каталікоў Вялікдзень).

Таксама ў сувязі са сканчэннем школьных канікул будзе ўзмоцнены кантроль выканання вадзіцелямі правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?