Больш за 250 кг насваю канфіскавалі супрацоўнікі міліцыі ў Гродне. Партыю наркотыку спрабавалі правезці пад выглядам прыправы.
Буйная партыя насваю была выяўленая ў аўтамабілі прыватнага транспартнага прадпрыемства. Спецыялізавалася прадпрыемства на рэйсах у Расію і дастаўцы адтуль закупленага індывідуальнымі прадпрымальнікамі тавару.
Пад выглядам прыправы ў грузавы адсек трапілі і скрынкі з насваем. Як мяркуецца, «бізнэс» арганізавалі кіроўцы прадпрыемства.
Канфіскаваная партыя — больш за 250 кг — адна з найбуйнейшых у гэтым годзе.