Ініцыятыва па перакладзе фільмаў Kinakong.by запрашае 27 сакавіка паглядзець самы тытуляваны фільм у гісторыі Галівуду ў беларускай агучцы. 

Ініцыятары паказу нагадваюць, што легендарны «Бэн Гур» у свой час заваяваў рэкордныя 11 Оскараў, і нікому дагэтуль не ўдалося пераўзысьці гэтае дасягненьне.

Першае стагодзьдзе нашай эры. Рымская Імпэрыя акупавала Юдэю. Рымлянін Мэсала, які правёў дзяцінства ў Ерусаліме, вяртаецца ў горад у якасьці трыбуна. Рым паставіў перад ім нялёгкую задачу супакоіць непакорны заваяваны народ. Мэсала спадзяецца на дапамогу сябра дзяцінства — юдэйскага князя Юды Бэн Гура. Але гэтая сытуацыя ставіць былых сяброў па розныя бакі… 

Кіраўніком ініцыятывы Kinakong.by зьяўляецца былы палітвязень Андрэй Кім. Кінапаказ адбудзецца 27 сакавіка, а 17.00 у Imaguru, па вуліцы Фабрыцыюса, 4. Уваход бясплатны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?