Беларускі інструктар навучальнай базы пaлка «Азоў» з пазыўным «Зубр» паведаміў «Нашай Ніве», што на мінулым і пазамінулым тыдні да ягоных бацькоў з вобшукам прыходзілі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

«Зубр», фота з сац.сетак

«Зубр», фота з сац.сетак

«Мне маці сказала, што прыходзіла міліцыя. Яны забралі ноўтбук і сказалі, што перададуць усё ў КДБ. Таксама і да чатырох іншых хлопцаў прыходзілі, забіралі камп'ютары і вінчэстары. Палохалі бацькоў, што супраць нас заведзены справы па артыкуле «Наёмніцтва», што нас «пададуць» на экстрадыцыю, а потым пасадзяць. Таксама задавалі пытанні, дзе мы і што робім, але мая маці ім нічога не стала казаць», — распавёў «Зубр».

Хлопец дадаў, што пакуль не ведае, наколькі гэта небяспечна. Бо, маўляў, неймаверна, што Украіна іх выдасць. Але і браць украінскае грамадзянства для страхоўкі хлопцы не хочуць.

«Толькі «Грот» думае афармляць грамадзянства, бо ў яго ж жонка — украінка».

Таксама беларус расказаў, што хлопцы збіраюцца звальняцца з «Азова», бо актыўная фаза вайны скончылася і проста так сядзець, маўляў, не мае сэнсу. Замест гэтага яны хочуць пачаць «палітычную барацьбу». «Мы плануем стварыць, так бы мовіць, палітычны рух у эміграцыі ў новым фармаце», — сказаў «Зубр», не раскрыўшы сутнасці гэтага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?