Беларуская фірма вопраткі Mark Formelle запускае ў продаж калекцыю вясна—лета 2016 пад назвай «Vyshyvankees». Частку калекцыі фірма прэзентавала ў лютым.
Акрамя нацыянальнага арнаменту, прадстаўлена майка з беларускімі трактарамі:
Некалькі рэчаў ужо з'явіліся на сайце фірмы разам з цэнамі. Напрыклад вось такая вышымайка будзе каштаваць ад 149 900 рублёў.
А камплект для жанчын, які складаецца з льняной майкі і шортаў, будзе каштаваць ад 199 100 рублёў.
Нагадаем, што некалькі месяцаў таму, Mark Formelle выпусціла шкарпэткі з нацыянальным арнаментам.
Каштуюць такія шкарпэткі 23 900 рублёў.
0
0
0
0
0
0