Нацбанк дазволіў банкам і небанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям 1 ліпеня 2016 года не ажыццяўляць разліковае і (або) касавае абслугоўванне кліентаў, або прыпыняць аказанне кліентам асобных паслугаў па банкаўскіх аперацыях. Гэтыя палажэнні прапісаныя ў пастанове Нацбанка ад 15 сакавіка № 130, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пастанове вызначаны парадак працы банкаўскай і плацёжнай сістэм Беларусі 29-30 чэрвеня і 1 ліпеня 2016 года. Напрыклад, прыём электронных плацёжных дакументаў і электронных паведамленняў сістэмай BISS аўтаматызаванай сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў Нацыянальнага банка 29 чэрвеня ажыццяўляецца да 20.00, 30 чэрвеня — у адпаведнасці з графікам прыёму і апрацоўкі сістэмай BISS электронных плацёжных дакументаў і электронных паведамленняў.

1 ліпеня аўтаматызаваная сістэма міжбанкаўскіх разлікаў Нацыянальнага банка 1 ліпеня функцыянаваць не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?