Яшчэ адзін партнёр па кааліцыі прэзідэнта Бразіліі Дылмы Русеф — Прагрэсіўная партыя — заявіла аб выхадзе з аб'яднання. У партыі паведамілі, што большасць з яе 47 дэпутатаў будуць галасаваць за імпічмент прэзідэнту.

У сакавіку Партыя бразільскага дэмакратычнага руху, найбуйнейшая ў кіруючай кааліцыі, таксама прагаласавала за выхад з яе.

Галасаванне па пытанні імпічменту Русеф намечана ў ніжняй палаце бразільскага парламента на нядзелю. Сама прэзідэнт абвінавачвае сваіх апанентаў у змове з мэтай дзяржаўнага перавароту.

Апазіцыя сцвярджае, што яна хавала рэальны бюджэтны дэфіцыт краіны, а таксама ведала аб карупцыйных схемах, якія выкарыстоўваюцца для вываду грошай з найбуйнейшай нафтавай кампаніі Бразіліі Petrobras.

Русеф адмаўляе гэтыя абвінавачванні.

Паводле апытання грамадскай думкі, праведзенага дагэтуль аб'явы Прагрэсіўнай партыі, 300 дэпутатаў былі гатовыя прагаласаваць за імпічмент, 125 — супраць, а 88 — яшчэ не вызначыліся або не сталі паведамляць пра сваю пазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?