Вядомы амерыканскі акцёр і рэжысёр Бэн Афлек здыме фільм пра Бэтмэна з сабой у галоўнай ролі, паведамляе Variety.

Вядома, што Афлек пакуль не назваў дакладную дату пачатку працы над стужкай, паведаміўшы толькі, што здымкі павінны пачацца ў бліжэйшыя пяць гадоў.

Характэрна, што акцёр ужо напісаў сцэнар фільма, аднак прадзюсары яшчэ не зацвердзілі яго канчаткова. Магчыма, яны чакаюць яшчэ некалькі варыянтаў ад іншых прафесіяналаў для параўнання. Variety перадае, што на дадзены момант Бэн Афлек ужо падпісаў кантракты аб здымках у першай і другой частках «Лігі справядлівасці», дзе ён сыграе Бэтмэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0