Паліцыя Іспаніі паведаміла пра затрыманне грамадзяніна Францыі, які падазраецца ў дастаўцы зброі ісламісту Амеду Кулібалі, які захапіў закладнікаў у парыжскай краме ў студзені мінулага года.

Паводле паведамлення, 27-гадовы Антуан Дэнёў — выхадзец з французскага рэгіёну Па-дэ-Кале — быў затрыманы ў аўторак у раёне іспанскага горада Малага па запыце французскіх уладаў.

Пракуратура Іспаніі заявіла, што гатовая выдаць падазраванага Францыі, калі будзе пацверджана, што ў дачыненні да яго не праводзіцца расследаванне на тэрыторыі Іспаніі.

У студзені 2015 года узброены аўтаматам Амед Кулібалі захапіў каля 20 закладнікаў у краме кашэрных прадуктаў на ўсходзе Парыжа. У ходзе штурму ад яго рук загінулі чацвёра закладнікаў, сам нападнік быў застрэлены паліцыянтамі.

32-гадовы Кулібалі быў адным з удзельнікаў серыі нападаў у Парыжы, што пачалася з расстрэлу рэдакцыі сатырычнага часопіса Charlie Hebdo 7 студзеня, у выніку якога загінулі 17 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?