Папа Францішак запрасіў у Ватыкан 50 ліквідатараў з Беларусі, Украіны і Японіі. Сустрэча адбудзецца 20 красавіка.

Сярод удзельнікаў сустрэчы будзе Міхаіл Вобразаў, кіраўнік выбарчага штаба «атамана» Мікалая Улаховіча падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 года.

На пярэднім плане — Вобразаў (злева) і Улаховіч (справа).

На пярэднім плане — Вобразаў (злева) і Улаховіч (справа).

Вобразаў — кіраўнік мінскага грамадскага фонду «26 красавіка». Ён працаваў у Белгідраметэаслужбе, а пасля Чарнобылю разам з калегамі лятаў па засыпаных радыёнуклідамі вёсках і збіраў пробы.

На сустрэчу з Папам Вобразаў вязе ў Ватыкан старую — з 1986 года — карту радыяцыйнага забруджвання Беларусі і два гліняныя званочкі з сімволікай свайго фонду. 

Што ён збіраецца сказаць на сустрэчы з Францішкам?

«Калі б была магчымасць, я б сказаў наступнае: па-першае, вялікі дзякуй і нізкі паклон за тое, што ліквідатараў памятаюць. А другое, я хацеў бы сказаць пра тое, што і мы, простыя людзі, і патрыярхі павінны зрабіць усё, каб нас не захліснуў духоўны Чарнобыль, які, на жаль, нас захліствае», — прызнаўся Вобразаў.

Ён не разумее, чаму маладыя сірыйцы бягуць са сваёй краіны ў Еўропу замест таго, каб абараняць радзіму, не разумее аднаполых шлюбаў і спробаў «перапісаць гісторыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?