Арганізатары «Вясенняга канцэрта», які мусіў адбыцца на «Мінск-Арэне» ў канцы красавіка, заявілі аб адмене мерапрыемства.

У канцэрце меліся прыняць удзел Мікалай Баскаў, Юлія Савічава, Дзяніс Клявер і іншыя расійскія зоркі. Білеты спачатку каштавалі да 2 мільёнаў рублёў, пасля цана была зніжаная ўдвая.

Фармальна канцэрт заменены — па цяперашніх квітках можна будзе схадзіць на «Песню года», якая адбудзецца ў снежні.

Аднак усім ахвотным арганізатары вернуць грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?