Кааліцыя падтрымала прызначэнне цяперашняга спікера парламента Уладзіміра Гройсмана на пасаду прэм'ер-міністра.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Гройсмана Дзмітрый Сталярчук.

«Кааліцыя толькі што абсалютнай большасцю падтрымала кандыдатуру Гройсмана на пасаду прэм'ер-міністра», — напісаў ён у сваім Twitter.

Яшчэ адным галасаваннем, па словах Сталярчука, кааліцыя падтрымала ўзгоднены склад новага ўрада.

Таксама кааліцыя падтрымала кандыдатуру Андрэя Парубія на пасаду спікера парламента, а Ірыны Герашчанка — на пасаду першага віцэ-спікера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?