Першае паражэнне атрымала юніёрская зборная Беларусі па хакеі (U18) на чэмпіянаце свету ў групе А першага дывізіёна, які праходзіць у Мінску.

13 красавіка каманда Юрыя Файкова саступіла аўтсайдару турніру зборнай Аўстрыі — 4:5 (2:2, 1:3, 1:0).

Становішча каманд перад апошнім турам: Германія — 11 ачкоў (розніца шайб 17-9), Беларусь — 9 (18-12), Казахстан — 6 (12-14), Нарвегія — 4 (12-17), Францыя — 3 (13 -14), Аўстрыя — 3 (9-15).

15 красавіка, у заключны дзень турніру, зборныя Беларусі і Германіі ў вочным матчы разыграюць адзіную пуцёўку ў элітны дывізіён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?