На сайце мінскага ДАІ з'явілася афіцыйная версія здарэння на скрыжаванні праспеткаў Машэрава і Незалежнасці.

«18 красавіка каля 10:50 экіпаж ДПС, рухаючыся па праспекце Машэрава з боку вул. Чырвоная ў напрамку праспекта Незалежнасці звярнуў увагу на матацыкліста, які рухаўся з парушэннямі ПДР, без рэгістрацыйнага нумарнога знака. Калі паток транспарту спыніўся на чырвоны сігнал светлафоры на скрыжаванні з праспектам Незалежнасці, было прынята рашэнне аб затрыманні матацыкліста і правядзенні разбору. Супрацоўнік ДАІ падышоў да кіроўцы матацыкла, прадставіўся і запатрабаваў прад'явіць дакументы, аднак матацыкліст дадзенае патрабаванне праігнараваў і паспрабаваў з'ехаць. Пры гэтым здзейсніў наезд на інспектара ДАІ, а затым сутыкненне з іншым транспартным сродкам», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўцам матацыкла аказаўся 31-гадовы ўраджэнец Жлобіна, які раней 52 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР, а таксама неаднаразова быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы за перавышэнне хуткасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0