Прэзідэнт Балгарыі Росен Плеўнеліеў і яго польскі калега Анджэй Дуда мяркуюць, што «усходні фланг НАТА мае патрэбу ва ўзмацненні». Такі пункт гледжання лідары выказалі на прэс-канферэнцыі ў балгарскай сталіцы.

«Ваенную прысутнасць НАТА ў рэгіёне бясспрэчна трэба павялічыць, мы лічым гэта важным прыярытэтам супрацоўніцтва», — заявіў Плеўнеліеў. Прэзідэнт Балгарыі таксама адзначыў, што ліпенскі саміт НАТА ў Варшаве мае для дзяржаў усходняга флангу альянсу «гістарычнае значэнне».

«Няма ніякіх сумневаў, што НАТА павінна паказаць сваю салідарнасць і адказнасць у пытаннях бяспекі там, дзе існуюць праблемы, — дапоўніў Дуда. — НАТА павінна быць адзінай арганізацыяй, жывым абарончым саюзам, які павінен адэкватна адказваць на наяўныя пагрозы». «Неабходна ўзмацненне ўсходняга флангу НАТА — гэта пытанне бяспекі на Балканах і бяспекі Балтыйскіх дзяржаў», — падкрэсліў польскі прэзідэнт.

Польскі лідар знаходзіцца ў Балгарыі з афіцыйным візітам. Галоўнымі пытаннямі, якія ён абмяркоўвае з балгарскім бокам, з'яўляюцца супрацоўніцтва ў галіне абароны і бяспекі, маючы адбыцца саміт НАТА і двухбаковае эканамічнае супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?