За крадзеж буйной сумы супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі 35-гадовую ўраджэнку Расійскай Федэрацыі, паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка.
Жанчына пражывала ў Мінску і праходзіла стажыроўку касіркай у адным са сталічных гіпермаркетаў. У канцы адной з рабочых змен супрацоўнікі пералічвалі выручку. Скарыстаўшыся момантам, калі напарніца не глядзела ў яе бок, стажорка ўзяла пачак 200-тысячных купюр і схавала пад вопратку. Прапажу 20 млн рублёў выявілі інкасатары пасля ўскрыцця мяшка з выручкай. Раней дама судзімая не была, свае дзеянні патлумачыла тым, што ёй не хапала грошай на выплаты па крэдытах.
Як расказаў першы намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС — начальнік крымінальнай міліцыі Аляксандр Палулех, у дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 211 (прысваенне або растрата) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.