Сапраўднай бітвай бульдозераў скончылася супрацьстаянне дзвюх канкуруючых будаўнічых фірмаў у Кітаі.
Драму, вартую эпізоду ў фільме «Трансформеры», назіралі жыхары акругі Сінтан ў правінцыі Хэбэй. Эпічнае відэа размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы тэлеканал CCTV.
На відэа можна разгледзець, як некалькі бульдозераў літаральна атакуюць адзін аднаго, у той час як па трасе рухаюцца легкавікі.
Мясцовая паліцыя вядзе расследаванне дадзенага інцыдэнту.
0
0
0
0
0
0