Жорсткая аварыя, якая адбылася на праспекце Незалежнасці, абрастае новымі падрабязнасці.

«Камсамольская праўда» выслухала версію матацыкліста, супраць якога заведзеная крымінальная справа. Сяргей знаходзіцца ў бальніцы з пераломам верхняй сківіцы і падазрэннем на пералом рукі. У яго палаце дзяжураць АМАПаўцы.

«Я стаяў на трамвайных шляхах на чырвоным сігнале светлафора, — распавёў Сяргей. Малады чалавек ехаў па працы ў банк. — Перад мной з'явіўся інспектар і запатрабаваў дакументы. У знак згоды я кіўнуў і пачаў шукаць месца, куды ад'ехаць, каб не перагароджваць дарогу трамваю. Інспектар, мабыць, вырашыў, што я спрабаваў схавацца, і дзвума рукамі наваліўся на руль. Ён штурхаў руль ад сябе, тым самым паварочваючы ручку газу. І ў нейкі момант мая рука саскочыла з рычага счаплення — матацыкл сарваўся з месца і паехаў. Я нават не паспеў нічога сцяміць! Дзяржаўтаінспектар стаяў перад байкам, і калі матацыкл паехаў, ён павіс на рулі. Мы выехалі на праезную частку, дзе нас збіў мікрааўтобус».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?