36-гадовы сербскі спецыяліст Марка Нікаліч меў усе магчымасці, каб прывесці клуб «Алімпія» ўпершыню за 21 год да чэмпіёнства ў Славеніі, аднак у выніку трапіў у гучны скандал.

Марка Нікаліч прыйшоў у люблянскую «Алімпію» ў пачатку 2016 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда правяла восем гульняў, у якіх не саступіла ніводнага разу (чатыры перамогі пры чатырох нічыіх). На дадзены момант «Алімпія» ідзе на першым месцы ў лізе, апярэджваючы на 2 пункты «Марыбор».

Падчас хатняй гульні 29-га тура чэмпіянату Славеніі супраць «Заврца», «Алімпія» прайгравала ў ліку (0:1) аж да кампенсаванага часу. На трэцяй даданай арбітрам хвіліне нігерыйскі форвард «Алімпіі» Блесінг Элеке зрабіў лік роўным (адрэзак 2:15 на відэа). Аднак замест таго, каб хуценька паспрабаваць усё ж вырваць патрэбную перамогу, легіянер пачаў вельмі доўга святкаваць сваю ўдачу.

Менавіта за такія паводзіны Нікаліч і назваў пасля гульні Элеке «чорным ідыётам». Пасля трэнер папрасіў прабачэнні, аднак ход справы быў ужо запушчаны. Спачатку федэрацыя футболу Славеніі палічыла словы трэнера расісцкімі і адхіліла яго ад кіраўніцтва камандай на 7 матчаў. Пасля гэтага і мэнэджмэнт «Алімпіі» прыняў рашэнне развітацца з трэнерам.

«Марка Нікаліч – добры трэнер, добры чалавек, аднак ён здзейсніў вялікую памылку», — сказаў прэзідэнт «Алімпіі» Мілан Мандарыч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?