Сталічныя байкеры заяўляюць аб масавых канфіскацыях матацыклаў пасля ДТЗ з супрацоўнікам ДАІ. Па іх словах, масавая эвакуацыя матацыклаў на штрафстаянкі адбываецца пад прыстойнай падставай «праверка нумара рамы на сапраўднасць».

Такімі паведамленнямі застракацелі супольнасці сталічных матацыклістаў пасля ДТЗ у цэнтры Мінска 18 красавіка. Нагадаем, днём у панядзелак на скрыжаванні Незалежнасці — Казлова інспектар ДАІ паспрабаваў спыніць байкера на Suzuki Bandit. Матацыкліст крануўся з месца, супрацоўнік ДАІ схапіўся за руль байка, яго працягнула некалькі метраў і тут у іх урэзалася інкасатарская машына.

Матацыклісты лічаць, што ДАІ абвясціла ім вайну. «Заўтра ўсе двухколавыя будуць стаяць на штрафстаянцы», — цытуе словы аднаго з начальнікаў ДАІ адзін з байкераў.

Як вырашыць гэтую сітуацыю, матацыклісты не ведаюць. У сацсетках гучаць як заклікі «растлумачыць ДАІ, што не ўсе байкеры дрэнныя», так і заклікі зладзіць акцыю.

Матацыклы забіраюць не ва ўсіх. Пра гэта таксама сведчаць самі байкеры.

Яўгена спынілі ўвечары каля станцыі метро «Фрунзенская».

«Хацелі забраць на праверку нумароў. Я ім патлумачыў, што матацыкл купіў 10 дзён таму, першы ўладальнік, 100 км прабегу, і няма парушэнняў. Я адэкватны, яны адэкватныя — разышліся. Напішыце: адбылося нешта дрэннае. Але не трэба ўсіх грэбсці пад адзін капыл. Давайце неяк спынімся!»

Але шанцуе не ўсім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?