У снежні 2015 г. у Францыі было адабрана 115 авечак мясной пароды Іль-дэ-Франс для пастаўкі ў Беларусь. Жывёлы прыбылі на беларускую ферму і паспяхова прайшлі ўсе неабходныя працэдуры ветэрынарнага кантролю. Праект стаў першым у галіне племянной авечкагадоўлі на сучасным этапе развіцця двухбаковых адносін.

Французская парода авечак Іль-дэ-Франс была зарэгістраваная ў 1840 годзе недалёка ад Парыжа, дзе сёння размяшчаецца зона яе актыўнай гадоўлі. Высокая прадукцыйнасць, якасць мяса і простыя ўмовы ўтрымання авечак гэтай пароды пакараюць жывёлаводаў на пяці кантынентах свету. З нядаўняга часу да супольнасці прыхільнікаў далучылася і Беларусь.

У 2010 г. беларускае прадпрыемства са 100% удзелам іранскага капіталу «Істэрн Шып» паставіла перад сабой задачу пабудаваць сучасны авечкагадоўчы комплекс на 10000 галоў у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Пры выбары авечак эксперты разглядалі «мясныя пароды з высокімі паказчыкамі прадукцыйнасці» а таксама «магчымасцю ўтрымання жывёл у крытым памяшканні». «Гэтыя перавагі сталі вырашальнымі ў прыняцці рашэння аб працы з французскай пародай Іль-дэ-Франс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?