У мінскай Дзяржаўтаінспекцыі пракаментавалі паведамленні байкераў пра масавую адпраўку на штрафстаянкі матацыклаў. Яны лічаць, што пасля ўчорашняга здарэння, у якім пацярпеў супрацоўнік ДАІ, ім «абвясцілі вайну».

Ніякага мэтанакіраванага «палявання» на байкераў, як і «вайны» з імі няма, заявіла ў каментары sputnik.by прэс-сакратар мінскай ДАІ Жанна Юран.

Паводле яе слоў, ніякай асаблівай увагі да матацыклістаў няма. Не пацвердзла яна і масавую адпраўку матацыклаў на штрафстаянкі.

«Магчыма, кагосьці на штрафстаянку за штрафы ці адсутнасць правоў накіравалі», — кажа Юран.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0