Поўны білет у электрычцы да Радашковічаў (дзе выходзіць вялікая колькасць дачнікаў) каштуе 6 200 рублёў, цяпер для пенсіянераў будзе каштаваць 3 100 рублёў, фота Tut.by

Поўны білет у электрычцы да Радашковічаў (дзе выходзіць вялікая колькасць дачнікаў) каштуе 6 200 рублёў, цяпер для пенсіянераў будзе каштаваць 3 100 рублёў, фота Tut.by

З 1 мая па 30 верасня, на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ, пенсіянеры (мужчыны, якія дасягнулі 60 гадоў і жанчыны — 55 гадоў) маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, паведамляе сайт Беларускай чыгункі.

Дакументам не прадугледжваецца гэта льгота пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Для набыцця праязных дакументаў са зніжкай пасажырам неабходна прад'яўляць арыгіналы пенсійных пасведчанняў, нагадвае сайт Белчыгункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0