Беларусь падтрымлівае ідэю стварэння новага глабальнага механізму рэгулявання сеткі Інтэрнэт. Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі Хаўлінем Чжао.

«Мы абсалютна перакананыя, што ў плане кантролю за інтэрнэтам не павінна быць нейкага нацыянальнага эгаізму. Гэта вельмі важная сфера павінна кантралявацца міжнароднымі арганізацыямі, вашай арганізацыяй з улікам ужо дасягнутага досведу», — заявіў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь актыўна ідзе па шляху развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У гэтым кірунку за апошнія гады рэалізаваны шэраг буйных праектаў. У іх ліку IPTV, павышэнне ўзроўню пранікнення сеткі Інтэрнэт практычна да 70%, запуск сістэмы сувязі чацвёртага пакалення, а таксама ўласнага спадарожніка сувязі.

«Гэта пашырыць нашы магчымасці ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Мы паставілі перад сабой вельмі амбіцыйныя задачы, асабліва ў плане развіцця шырокапалосных сетак доступу ў інтэрнэт», - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ў рамках працэсу дэбюракратызацыі ў Беларусі актыўна рэалізуецца праект па стварэнні так званага электроннага ўрада. Пастаўлена задача пераходу да лічбавай эканомікі, заснаванай на інфарматызацыі ўсіх сфер жыцця чалавека і грамадства ў цэлым.

«Мы гатовыя больш эфектыўна супрацоўнічаць з вамі ў плане развіцця новых стандартаў сувязі, гатовы весці барацьбу, што і робім, супраць шэрага трафіку. І ўжо нямала зрабілі ў гэтым напрамку», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?