На афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных справаў з’явіўся каментар адносна справы 20-гадовага жыхара Віцебска, які быў байцом батальёна «Азоў» ва Украіне.

«У кастрычніку 2013 гады зламыснік разам з футбольнымі фанатамі пад пагрозай гвалту прымусіў двух 13-гадовых падлеткаў адрачыся ад антыфашысцкага руху і прадэманстраваць нацысцкае прывітанне. Увесь працэс быў зняты на відэакамеру і выкладзены ў інтэрнэт», — адзначаецца ў паведамленні.

Супраць яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 КК «Хуліганства», па гэтым артыкуле хлопцу можа пагражаць да 6 гадоў турмы.

«Акрамя таго, прызначаны экспертызы надпісаў і малюнкаў фашысцкай накіраванасці, размешчаных на целе падследнага ў выглядзе татуіровак. Вынікі даследаванняў будуць пакладзены ў аснову прававой ацэнкі дзеянняў, якія падпадаюць пад арт. 130 КК Беларусі («Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці ці розні»)», — адзначаецца ў паведамленні МУС.

Таксама правяраецца факт наёмніцтва на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?