Як радавацца жыццю і заставацца шчаслівым чалавекам, жывучы на дзве краіны, з маленькім дзіцем на руках і дарослай дачкой на адлегласці, жонка Сяргея Міхалка актрыса Святлана Зелянкоўская распавяла ў вялікім інтэрв'ю kp.by.

— Калі нарадзіўся сын Макар, — кажа Святлана, — я спявала яму песні толькі на беларускай мове. Першае слова? Першае — мама, хоць, калі спытаеце Сяргея, ён скажа, што тата (смяецца). Макар спявае ўсе песні Brutto. Аднойчы Сяргей нават папрасіў: «Калі ласка, я не магу слухаць свае песні кругласутачна, павінна заставацца трапяткое стаўленне да іх». А Макар хацеў толькі Brutto. Але цяпер пачаў цікавіцца і старымі песнямі, ужо спявае «Ау», прычым уперамешку: «Ау, ау, ау … Брута, брута …» Вельмі любіць хадзіць на бацькавы канцэрты [ва Украіне], вельмі добра адбівае рытм, нядаўна пластыкавы будзільнік стаў у яго барабанам. А яшчэ любіць гітару, тату ўжо не дае: «Я сам!» Па струнах б'е: абы як, вядома, але б'е …

Цяпер у мяне няма боязі нешта ўпусціць, Макар вызваліў мяне ад страхаў. Я вельмі чакала яго, 5 разоў ляжала ў бальніцы, і атрымаўшы, разумею, што грэшна жадаць чагосьці яшчэ. Я самая шчаслівая жанчына, бо ў мяне ёсць надзейны тыл — Аксіння [старэйшая дачка Святланы, якой хутка 16], Макар, дзве бабулі Люды і каханы муж, якім я не перастаю ганарыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0