nto.pl

nto.pl

Пра гэта 19 красавіка паведамляе выданне Nowa Trybuna Opolska. Па словах дактароў, гэты «цуд» стаўся магчымым дзякуючы сучаснаму медыцынскаму абсталяванню.

41-гадовая жанчына была хворая на рак. Калі ў пацыенткі канстатавалі смерць мозгу, яна знаходзілася на 17-м тыдні цяжарнасці. Паколькі сэрца жанчыны яшчэ білася, дактары прынялі рашэнне, што будуць змагацца за жыццё дзіцяці.

Дзякуючы адмысловаму абсталяванню, дактарам удавалася падтрымаць жыццёвыя функцыі маці.

Праз 55 дзён неанатолагі вырашылі, што хлопчык ужо можа нарадзіцца і зрабілі кесарава сячэнне.

Дзіця нарадзілася 9 студзеня, яно важыла тады каля 1 кілаграма і яму была неабходная інтэнсіўная тэрапія. Праз месяц яго адключылі ад рэспіратара, а яшчэ праз два — выпісалі дадому.

Зараз хлопчык цалкам здаровы і важыць больш за 3 кілаграмы, яго гадаваннем займаецца бацька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0