У Шклове абяцаюць хутка адкрыць лядовую арэну коштам 300 млрд рублёў (каля 15 млн даляраў), паведамляе tut.by.

Па пашпарце аб'екта тэрмін заканчэння будаўніцтва — ліпень 2016 года.

«Праца адказная. Лукашэнка ж рэгулярна тут будзе катацца — на лыжаролернай трасе, на арэне. Усе паспеем — абы фінансаванне было», — кажуць будаўнікі.

Будаваць лядовую арэну ў Шклове пачалі ў 2010 годзе, аднак работа некалькі разоў прыпынялася. У 2015 годзе пасля самага доўгага перапынку — паўтара года — будаўніцтва аднавілі. Цяпер вядуцца апрацоўчыя работы і добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0