Віртуальнае табло на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту ў Мінску не будзе працаваць некалькі дзён, паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

«Па тэхнічных прычынах сэрвіс «Віртуальнае табло на прыпыначных пунктах» часова не працуе», — адзначылі ў «Мінсктрансе».

У цяперашні час спецыялісты «Мінсктранса» высвятляюць прычыны непаладак. «Прадпрыемства прыносіць свае прабачэнні пасажырам і прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб ліквідаваць няспраўнасць у самыя кароткія тэрміны», — падкрэслілі суразмоўцы.

На сённяшні дзень на прыпынках транспарту ў сталіцы ўстаноўлена каля 130 табло.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
14.05.1978 / 20:21
Няўжо перавядуць на беларускую мову?
0
Каментатар / Адказаць
19.05.2011 / 18:39
«Віртуальнае табло на прыпыначных пунктах» -- моўная бздура. Што такое «ВІРТУАЛЬНАЕ табло»? То бок, яно як-бы ёсьць, але насамрэч яго няма? Такое табло мае назоў ЭЛЕКТРОННАЕ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру