Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 61-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Трагедыя адбылася сёння раніцай. Прыкладна ў 9 гадзін паблізу шматпавярховага жылога дома было знойдзена цела жанчыны з прыкметамі падзення з вышыні. Ваяўлена, што загінулая пражывала ў кватэры гэтага дома на 14-м паверсе.

«Пенсіянерка пакінула перадсмяротную запіску з просьбай нікога не вінаваціць у тым, што здарылася. Са словаў блізкіх, у апошні час яна знаходзілася ў дэпрэсіі з-за праблем са здароўем. У момант трагедыі жанчына знаходзілася дома адна. Калі яе муж павёў унучку ў дзіцячы сад, яна спала. Суіцыдальных намераў родным загінулая не выказвала», — дапоўніла прадстаўнік УСК.

Цяпер следчыя высвятляюць усе акалічнасці здарэння. Апытваюцца родныя і знаёмыя загінулай. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
02.02.2015 / 15:51
Жах, краiнка для народа.
0
Каментатар / Адказаць
21.08.2012 / 20:31
Карацей кажучы, згубілі краіну канчаткова. Калi народ кiдаецца з чатырнадцатага паверха.
0
Каментатар / Адказаць
06.06.1991 / 03:57
Можна зразумець чалавека, бо дэбiльныя ватнiкi на сайце , пускаючыя прапагандосныя слiнi на артыкул "У Польшчы ужо два раза ппапиццот" не успамiнаюць, што у "краiне для народа" ляжачым хворым "квiтнеючая" выдаткоувае АДЗIН (ADZIN) памперс на ТРЫ !!! (TRY) днi . А у той самай Польшчы, якая карцiць мясцовым кацапам -прапагандонам , састарэлым грамадзянам пасля 70 , лекi вырашана выдаваць бясплатна.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру