У Беларусі плануецца спрасціць працэдуру рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў, паведаміла сёння начальнік упраўлення электрасувязі Мінсувязі Вольга Федарэева ў час круглага стала «Рэгуляванне галіны электрасувязі», які прайшоў у час выстаўкі «ТІБО-2016».

«Працэдуру рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў плануецца спрасціць, адпаведныя змяненні ва ўказ нумар 60 цяпер праходзяць завяршальную стадыю ўзгаднення ў зацікаўленых дзяржорганах», — адзначыла Вольга Федарэева.

Прапануецца ўнесці змяненні ў частцы рэгістрацыі ў нацыянальных зонах.by і.бел. «Сёння ўсе рэсурсы рэгіструюцца ў БелДІЭ. Пры гэтым рэсурсы зоны.бел і.by яшчэ рэгіструюцца ў органах, падведамных ААЦ. Атрымліваецца двайная рэгістрацыя, і плаціць карыстальнік таксама вымушаны двойчы», — расказала начальнік упраўлення электрасувязі.

Прапануецца пакінуць рэгістрацыю рэсурсаў у нацыянальным сегменце інтэрнэту ў веданні ААЦ, а ўсе астатнія рэсурсы будуць рэгістравацца ў БелДІЭ.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «ТІБО-2016» праходзіць у Мінску з 19 па 22 красавіка. У ёй прымаюць удзел больш як 100 кампаній з 18 краін (Беларусь, Расія, Украіна, Казахстан, Азербайджан, Літва, Латвія, Польшча, Чэхія, Германія, Фінляндыя, Швецыя, Вялікабрытанія, Турцыя, Кітай, Рэспубліка Карэя, Японія, ЗША).

Выстаўка «ТІБО» праходзіць у час міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2016».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?