Павел Усанаў на фота злева, tass.ru

Павел Усанаў на фота злева, tass.ru

У НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага памёр бас-гітарыст гурта «Любэ» Павел Усанаў, які раней быў шпіталізаваны з цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай, паведамляе ria.ru са спасылкай на прэс-службу прадзюсарскага цэнтра Ігара Мацвіенкі.

«Паша сёння памёр», — сказаў прадстаўнік прэс-службы.

Інфармацыя пра жорсткае збіццё музыканта ў Дзмітраўскім раёне Падмаскоўя паступіла 2 красавіка. Усанаў быў шпіталізаваны ў НДІ імя Скліфасоўскага з множнымі ўдарамі і пераломам асновы чэрапа. Яго стан ацэньваўся як вельмі цяжкі. Як распавядаў лідар «Любэ» Мікалай Растаргуеў, Усанаву была зробленая аперацыя, падчас якой лекары выдалілі гематому.

Па факце збіцця музыканта была заведзена крымінальная справа. 3 красавіка паліцыя Маскоўскай вобласці паведаміла, што падазраваны ў збіцці бас-гітарыста затрыманы.

Павел Усанаў нарадзіўся ў Новачабаксарску ў 1975 годзе. Ён скончыў Кіраўскае вучылішча мастацтваў і аспірантуру Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных. Бас-гітарыстам гурту «Любэ» стаў у 1996 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?